Эксперты РІА Рэйтынг супаставілі 33 еўрапейскія дзяржавы паводле таго, колькі літраў бензіну іх жыхары могуць купіць на сярэднямесячную зарплату.

Найлепшы паказнік у Люксембурга — 3113,9 літраў. Цэны на паліва ў Люксембургу адносна невысокія, а заробкі пры гэтым адны з найбольшых у Еўропе. Другое месца заняла Нарвегія з 2300 літраў. Бензін тут адносна дарагі, аднак, пры гэтым і зарплаты таксама вельмі высокія. У лідарах па даступнасці бензіну таксама Аўстрыя, Вялікабрытанія, Швецыя і Данія. Жыхары гэтых краін могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі больш за 1,9 тысяч літраў паліва.

На апошнім месцы з 246,9 літрамі — Украіна. Беларусь займае 29-ы радок (568,9 літраў). Сярэдні паляк можа купіць 655,5 літраў, літовец — 634,2, латыш — 546,6, расіянін — 825,8.

Затое наша краіна — еўрапейскі лідар па росце цэнаў на паліва. Цэны на 95-ы бензін за 2018 год выраслі на 19,7%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру