Рассельгаснагляд з 28 ліпеня забараніў пастаўкі прадукцыі жывёлагадоўлі трох прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Забарона закранула «Бетпак» - з-за паўторнага выяўлення ДНК курыцы ў кансервах з ялавічыны; «Вітконпрадукт» - за паўторнае выяўленне процімікробных прэпаратаў у мясе птушкі; Маладзечанскага малочнага камбіната — за паўторнае перавышэнне колькасці дрожджаў у тварагу.

Таксама ўведзены рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю за 10 прадпрыемствамі ў сувязі з выяўленнем першаснага парушэння ветэрынарных патрабаванняў Расіі і ЕАЭС.

Яшчэ Рассельгаснагляд паведаміў, што з 29 ліпеня здымае забарону на ўвоз у РФ прадукцыі Гомельскага бялкова-тлушчавага завода.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру