Мужчына сапхнуў маці з дзіцем пад хуткасны цягнік на чыгуначным вакзале Франкфурта, паведамляе Reuters.

Інцыдэнт здарыўся раніцай у панядзелак, 29 чэрвеня. У паліцыі паведамілі, што 8-гадовы хлопчык ад атрыманых траўмаў сканаў. Яго маці змагла выратавацца і яе даставілі ў бальніцу.

Пасля мужчына спрабаваў збегчы, але яго затрымалі каля станцыі.

Паліцыя высветліла асобу падазраванага. Ім аказаўся 40-гадовы грамадзянін Эрытрэі. Пра матывы злачынства пакуль што нічога невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0