У міліцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што да яе дзіцяці ў пад'ездзе дома падыходзіў малады хлопец і прапаноўваў пакаштаваць наркотыкі. Міліцыянеры заўважылі падазронага маладога чалавека.

20-гадовага хлопца затрымалі і даставілі ў раённае ўпраўленне. Пазней стала вядома, што мінчук з такой прапановай падыходзіў і да іншых дзяцей, якія гулялі недалёка ад дома. Як аказалася, парушальнік знаходзіўся не толькі ў стане алкагольнага ап'янення, але і пад уздзеяннем Альфа-PVP.

Зламыснік растлумачыў праваахоўнікам, што набываў наркатычнае рэчыва выключна для ўласнага спажывання праз інтэрнэт-краму, пасля чаго знаходзіў закладку. Пра тое, што ён прапаноўваў пакаштаваць наркотыкі дзецям у пад'ездзе жылога дома і на вуліцы, затрыманы не памятае, тлумачачы тым, што знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў і алкаголю.

Складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні на падставе часткі 6 артыкула 17.3 («Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення») КаАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0