Расія і Іран правядуць сумесныя марскія ваенныя вучэнні. Пра гэта заявіў камандуючы іранскімі Ваенна-марскімі сіламі Хасейн Ханзадзі, перадае IRNA.

Бакі ўжо дамовіліся аб правядзенні манеўраў. Контр-адмірал дадаў, што яны пройдуць у паўночнай частцы Індыйскага акіяна, у тым ліку могуць адбыцца ў раёне Армузскага праліва.

Дакладнай даты вучэнняў пакуль што няма. Цяпер камандуючы ВМС знаходзіцца ў Расіі з трохдзённым візітам.

У апошні час сітуацыя ў раёне Персідскага заліва абвастрылася ў сувязі з захопам танкераў і караблёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0