66-гадовы жыхар Навагрудка надоўга запомніць візіт у Ліду. 29 ліпеня яго запрасіла ў госці 60-гадовая жонка яго памерлага брата. Натуральна застолле не абышлося без алкаголю, піша прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота УУС Гродна.

Фота УУС Гродна.

Са слоў жанчыны, у нейкі момант сваяк пачаў да яе чапляцца і не рэагаваў на словы. Каб выбіць дурныя думкі з галавы, давялося выкарыстоўваць тое, што было пад рукой. І жанчына разбіла крыўдзіцелю галаву накрыўкай ад цукерачніцы.

Мужчына мусіў звярнуцца ў бальніцу. Супраць жанчыны распачатая крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0