Галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Матыёс заявіў, што суд наклаў арышт на расійскі танкер NEYMA, затрыманы ў порце Ізмаіла.

«Па выніках разгляду адпаведнага хадайніцтва судом накладзены арышт на гэтае судна разам з канфіскаванымі пры вобшуку дакументамі. Мы гэта зрабілі. Кропка!» - завіў Матыёс.

24 ліпеня ўкраінцы затрымалі ў порце Ізмаіла танкер пад расійскім сцягам, які раней блакіраваў украінскія ваенныя караблі ў Керчанскім праліве.

Гаворка ідзе пра судна NEYMA, якое пазней перайменавалі ў NIKA SPIRIT, каб утаіць яго ўдзел у інцыдэнце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0