Мэр Кіева Віталь Клічко ў відэазвароце да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага назваў кіраўніка адміністрацыі Зяленскага Андрэя Богдана «хлуслівым непрафесіяналам».

«Уладзімір Аляксандравіч, з павагай да вас, але, калі ўладу будуць прадстаўляць такія ілжывыя непрафесіяналы, як Андрэй Богдан, — пра якія новыя стандарты ў палітыцы можна казаць?» — заявіў Клічко.

Ён таксама адзначыў, што паводзіны Богдана дыскрэдытуюць адміністрацыю прэзідэнта.

Нагадаем, падчас прэс-канферэнцыі 30 ліпеня кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэй Богдан заявіў, што мэр Кіева страціў кантроль над горадам, і цяпер сталіцай кіруюць нейкія «сматрашчыя».

Пры гэтым раней ён папрасіў Кабінет міністраў звольніць Клічко з пасады кіраўніка Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

Віталь Клічко цяпер сумяшчае 2 пасады — «гарадскога галавы» (г.зн. абранага народам мэра) і старшыні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі, які прызначаецца цэнтральнымі ўладамі. Фармальна гэта 2 розныя пасады, хаця, пераважна, мэр горада станавіўся і кіраўніком адміністрацыі, за выключэннем 2010-2014 гадоў, калі гэтыя пасады знаходзіліся пад кантролем розных людзей. Каманда Зяленскага зноў дамагаецца раздзялення гэтых пасад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0