Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства абароны. Раненне мяккіх тканак пляча атрымаў аператар навучальнага поля, вайсковец 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Гэта адбылося ў Гродзенскім гарнізоне падчас навучальных стрэльбаў са студэнтамі ваеннай кафедры ў выніку парушэння мер бяспекі. Вайскоўцу аператыўна аказалі медыцынскую дапамогу. Яго жыццю нічога не пагражае.

Вядуцца следчыя дзеянні. Прызначаная праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0