Каля 40 шаманаў з Бураціі, Забайкалля і Іркуцкай вобласці збяруцца 4 жніўня на Байкальскай востраве Альхон, каб здзейсніць абрады, якія, на іх думку, дапамогуць праліць дажджы на падпаленую ў Сібіры тайгу, паведамляе ТАСС.

На раніцу серады ў Расіі гасяць 147 лясных пажараў на плошчы звыш 100 тыс. га. Значныя плошчы лесу, ахоплены агнём у аддаленай мясцовасці, не гасяць. Большасць пажараў зарэгістравана на тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Краснаярскага краю.

Цяпер шаманы ўдакладняюць, на якія менавіта мясцовасці яны маюць выклікаць дажджы. 

У аўторак будысцкія святары-ламы таксама заявілі, што гатовыя здзейсніць абрады выклікання дажджу на ахопленую агнём тайгу, але адзначылі, што для гэтага ім патрэбныя «дакладныя каардынаты пажараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0