У 25,2% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў, - залішняя вага. Часцей за ўсё на яе пакутуюць жыхары вёскі, паведамляе ТUТ.BY са спасылкай на свежы зборнік Белстата «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

Паводле статыстыкі, у кожнага чацвёртага дарослага беларуса ёсць залішняя вага. У сельскай мясцовасці яна ў 30% жыхароў, старэйшых за 16 гадоў, у гарадах - у 23,4%. У асноўным ад залішняй вагі пакутуюць людзі пасля 40 гадоў. Ва ўзроставай групе ад 40 да 49 гадоў такіх 23,7%, ад 50 да 59 гадоў - 36,7%, ад 60 гадоў і старэйшых - 37,2%.

Больш за ўсё людзей з залішняй вагой у Мінскай вобласці. Іх тут 28%. Менш за ўсё ў Мінску - 19,8%.

Пры гэтым цяпер фізкультурай і спортам займаецца 26,5% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў. Гэта менш, чым у 2018 годзе. Тады такіх прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця было 27,3%.

Больш за ўсё прыхільнікаў фізкультуры сярод узроставай групы ад 16 да 29 гадоў. Іх 47%. Пры гэтым спортам займаюцца 30,1% гараджан і 16,7% сельскіх жыхароў.

Больш за ўсё тых, хто займаецца фізкультурай, у Мінску - 43,7%, а найменш - у Мінскай вобласці - 19,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0