Як паведамляе прэс-служба СК, 10 ліпеня 69-гадовы пенсіянер у кватэры былой жонкі распіваў разам з ёй і гасцямі спіртное. У нейкі момант застолля ён выйшаў на балкон кватэры і скінуў уніз дзвюх свойскіх котак, мяўканне якіх яго раздражняла.
Упаўшы на зямлю з 30-метровай вышыні, адна з котак атрымала пералом хрыбта. Другая котка не пацярпела.
Мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. У апошні раз ён быў судзімы ў 2015 годзе за крадзеж, знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.
Мужчыну выстаўлена абвінавачанне ў жорсткім абыходжанні з жывёламі, а таксама ў парушэнні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.