Да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 1 жніўня, паведамілі БелТА сіноптыкі.
У наступныя суткі будзе пахмурна. Ноччу без ападкаў. Днём у асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Вецер будзе паўночна-заходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, днём - 15-21 градус. Па паўднёвым захадзе краіны будзе да плюс 23.





