Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 11.20. Пажар узнік на тэрыторыі нафтабазы кампаніі «Лукойл» па вул. Газдзецкага ў Брэсце. «Гаворка ідзе аб узгаранні палівазапраўшчыка. На месца здарэння накіраваны неабходныя сілы і сродкі МНС», - распавёў Сяргей Машноў. Па паведамленнях відавочцаў, незадоўга перад з'яўленнем дыму і агню на тэрыторыі нафтабазы быў чутны моцны хлапок.
У выніку пажару знішчаны аўтацыстэрна і навес эстакады. Пацярпелых няма. У 11:49 пажар ліквідаваны.