Днём 31 ліпеня на 163-м км аўтадарогі Мінск — Гродна мікрааўтобус «Мерседэс», які рухаўся ў кірунку Мінска, выехаў на ўзбочыну, дзе сутыкнуўся з фурай, якая стаяла, паведамляе прэс-служба СК.
У выніку ДТЗ 33-гадовы пасажыр мікрааўтобуса ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. Абодва кіроўцы накіраваныя ў шпіталь.
Як паведамляе паблік МУС ва УК, загінулы пасажыр быў выпадковым аўтастопшчыкам, які злавіў мікрааўтобус на трасе.