30 ліпеня паблізу вёскі Глушкавічы меркавана разрадам маланкі смяротна траўмаваная 55-гадовая жанчына, паведамілі ва Упраўленні Камітэта судовых экспертыз па Гомельшчыне.

Дзве мясцовыя жыхаркі падчас навальніцы ехалі на веласіпедах па аўтадарозе «Мілошавічы - Глушкавічы». Прыкладна ў 14:20 у небе бліснула маланка і пенсіянерка, якая ехала першай, звалілася. Другая жанчына спынілася, каб даведацца, што здарылася, але тая не падавала прыкмет жыцця. Краі яе адзення былі абпаленыя ў некалькіх месцах.

Падчас судова-медыцынскай экспертызы на целе загінулай эксперты выявілі характэрныя для пашкоджання электрычным токам пазнакі. 

Удары маланак выключна небяспечныя. Маланка можа разбурыць будынак, апору электраперадач, завадскую трубу, выклікаць пажар. Асабліва небяспечная маланка для жывых істот. Яе ўдар смяротны для ўсяго жывога, але ў людзей і жывёл маланка б'е параўнальна рэдка і толькі ў тых выпадках, калі сам чалавек з-за няведання стварае для гэтага ўмовы.

Маланка заўсёды рухаецца да зямлі самым кароткім шляхам і часцей за ўсё б'е ў высокія прадметы, а з двух прадметаў аднолькавай вышыні - у той, які з'яўляецца лепшым правадніком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0