«Я не зьбіраюся абмяркоўваць сваё асабістае жыцьцё» — адказала Нобэлеўская ляўрэатка пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч Свабодзе на просьбу больш дэтальна патлумачыць яе адказ польскаму выданьню Gazeta Wyborcza, што яна «сама кахала ў жыцьці і жанчын, і мужчын».

Святлана Алексіевіч: У жыцці я кахала і мужчын, і жанчын

«Гэта было па ходу інтэрвію, на чужую шчырасьць я сказала сваю шчырасьць, але больш на гэтую тэму я не зьбіраюся гаварыць, — кажа нобэлеўская ляўрэатка.

— То абмяркоўваюць, у якім доме мне жыць, то з кім мне спаць. Ужо ня тыя часы, я ўжо ня ў той якасьці. Я магу жыць так, як я разумею, як я хачу. Што я і рабіла заўсёды».

У вялікім інтэрвію польскаму выданьню Gazeta Wyborcza беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч распавяла пра працу над кнігай пра каханьне.

Пісьменьніца патлумачыла, чаму анансаванай некалькі гадоў таму кнігі пра каханьне няма дагэтуль. Паводле Алексіевіч, яна піша вельмі павольна і каб напісаць кнігу, мусіць апытаць тысячу людзей.

У кнізе пра каханьне, як кажа Алексіевіч, яна спачатку плянавала зрабіць 50 жаночых апавяданьняў і 50 мужчынскіх, але праз тры гады пісьменьніца зарыентавалася, што ня здолее «прабіцца да мужчын».

«Што тое, што я пра іх напішу, будзе можа і цікавым, але павярхоўным і банальным. Гэта ня будзе літаратура высокае клясы. Бо я ня здолею спытацца ў іх, як належыць. Цяжка. Я напішу гісторыю пра каханьне жанчын».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0