34-гадовы супрацоўнік медыцынскай установы з чэрвеня па ліпень 2019 года прысвоіў грашовыя сродкі пацыента — $4100, паведамляе прэс-служба СК.
51-гадовы пацыент, які паступіў на лячэнне, забраў з сабой з дому назбіраныя грошы. У шпіталі ён здаў іх на захоўванне матэрыяльна адказнай асобе. Але пасля лячэння яму вярнулі толькі частку грошай.
Паводле следства, падазраваны прайграў грашовыя сродкі пацыента, робячы стаўкі ў інтэрнэце.
Распачатая крымінальная справа. Падазраваны затрыманы.





