Украінскія журналісты паспрабавалі падарыць Уладзіміру Зяленскаму адзін з яго гіпсавых бюстаў, якія цяпер прадаюцца ў інтэрнэце. Прэзідэнту Украіны скульптура не спадабалася.
«Дзе вы гэта ўзялі? Гэта жах. Я бачыў у інтэрнэце. Не трэба гэта мне перадаваць. Прэзідэнт — гэта не бюст і не карцінка, а чалавек. Я што, помнік, ці што? Калі ласка, больш не рабіце гэтага», — сказаў Зяленскі.
На шчацэ бюста Зяленскага, які журналістка спрабавала падарыць прэзідэнту Украіны, быў адбітак, зроблены губной памадай. Хто яго пакінуў — аўтар скульптуры або журналістка, невядома.





