Немцы адчуваюць сваю маральную адказнасць за Другую сусветную вайну і за тое, што вайна зрабіла з Польшчай, — заявіў міністр замежных спраў Германіі Хейка Маас у сераду ў Варшаве. У той жа час ён падкрэсліў, што пытанне аб рэпарацыях «закрытае» для Нямеччыны з юрыдычнага пункта гледжання, паведамляе Polsatnews.

Маас сустракаўся з кіраўніком польскай дыпламатыі Яцэкам Чапутовічам у сераду. Ён падзякаваў за запрашэнне ўзяць удзел у святкаванні 75-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання:

— Тое, што немцы зрабілі з палякамі, прымушае нас саромецца.

У красавіку дэпутат польскага Сейма Януш Шэўчак заявіў, што Варшава запатрабуе ад Нямеччыны выплат на суму не менш як 900 мільярдаў даляраў у якасці рэпарацый за Другую сусветную.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру