Фота з Вікіпедыі.
На плошчы Перамогі ў Мінску пачалася рэканструкцыя, там ужо дэмантуюць ліхтарныя слупы. Абноўленую плошчу Перамогі плануюць прэзентаваць да 9 траўня 2020 года — да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, піша Еўрарадыё.
Ужо аб'яўлены тэндар на закупку для рэстаўрацыі гранітных пліт на 1,4 мільёна рублёў. Усяго патрэбна 170 квадратных метраў граніту таўшчынёй 35-40 сантыметраў.
У пачатку ліпеня ў «Гаррамаўтадары Мінгарвыканкама» расказалі, што ў Мінску закрываюць на рэканструкцыю адну з галоўных плошчаў Мінска. Плануецца ўсталяваць падагрэў гранітнай пляцоўкі манумента. Таксама будзе заменены стылабат манумента і рэканструююць сам абеліск. Абяцаюць, што пасля рэканструкцыі знешні выгляд плошчы не зменіцца.
0
0
0
0
0
0