Ужо хутка ў РТБД распачнецца новы сезон, таму мы будзем перыядычна нагадваць пра спектаклі, вартыя вашай увагі.

У сераду 23 кастрычніка (так, не хутка, але пасля квіткоў не будзе) у тэатры пакажуць «Партрэт» — трагіфарс па матывах Гогаля. Рэжысёр-пастаноўшчык — мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў.

Гэта фантасмагарычная, містычная, гратэскная гісторыя мастака (Чарткова) і яго жыццёвага выбару.

Кожны творчы чалавек хаця б аднойчы ў жыцці сутыкаўся з няпростым выбарам: прысвяціць сваё жыццё таму, для чаго ты быў народжаны, раскрыццю свайго таленту і служэнню высокаму, альбо паддацца спакусе багацця і ўцех.

У спектаклі глядач бачыць працэс прыняцця гэтага выбару, і чаму ўсё адбываецца так ці інакш. Містыка? Будзе. Інтрыга? Яшчэ якая. Напружанне? Хапае.

Як загадкавы дэман з выпадковага партрэта можа змяніць лёс творцы, можна будзе пабачыць 23 кастрычніка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Тых, хто чакае ўбачыць хрэстаматыйнага, марудлівага Гогаля ў пастаноўцы РТБД, чакае расчараванне. Усё па-сучаснаму, імкліва і настроена па-баявому.

Квіткі: 9.00 — 10.00 BYN

Купіць квіток на «Партрэт»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0