Міліцыянеры затрымалі 25-гадовага жыхара сталіцы, які пашкодзіў дах аўтамабіля, прыпаркаванага на стаянцы каля бізнэс-цэнтра.

У той дзень хлопец у кампаніі калег адпачываў за горадам. Пасля вяртання ў сталіцу вярнуўся ў офіс, каб забраць асабістыя рэчы. Праходзячы міма «KIA Rio», вырашыў пажартаваць і залез на дах аўтамабіля. Патанцаваўшы на чужым аўто, тым самым пашкодзіўшы яго, грамадзянін, не спяшаючыся, з'ехаў дадому.

Затрыманы растлумачыў, што ён не злоўжывае спіртнымі напоямі, але ў той вечар быў моцна п'яны і свае дзеянні не кантраляваў.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0