У вёсцы пад Жодзінам мужчына падчас уборкі дома знайшоў шкілет, паведамляе МУС.
Сёння днём 40-гадовы мінчук паведаміў міліцыянерам, што знайшоў чалавечы шкілет у вёсцы Трубянок Смалявіцкага раёна. Са слоў мужчыны, ён наткнуўся на парэшткі, калі прыбіраў закінуты дом, які дастаўся ў спадчыну яго жонцы. Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.