На чыгуначным пераездзе ў Шклове 15-гадовы падлетак на скутары трапіў пад грузавы цягнік. Школьніку адарвала нагу, паведамляе міліцыя.
Паводле папярэдніх звестак, хлопец спрабаваў перасекчы чыгунку на чырвоны сігнал святлафора перад саставам. Аднак не разлічыў хуткасці і ўрэзаўся ў таварняк.
У цяжкім стане хлопчыка даставілі ў бальніцу.