Салігорскі «Шахцёр» у матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы ў гасцях згуляў унічыю з дацкім «Эсб'ергам» — 0:0. Дамінавала на полі дацкая каманда, але «Шахцёр» здолеў не прапусціць. У першым паядынку беларускі клуб перамог з лікам 2:0 і па суме дзвюх сустрэч выйшаў у наступны раўнд, дзе сустрэнецца з італьянскім «Тарына».

Першы матч пройдзе на выездзе 8-га жніўня, у адказ — 15 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0