Вечарам 1 жніўня аддзяленне хуткай дапамогі Рагачоўскай ЦРБ паступіла паведамленне аб тым, што ў КСУП «Высокі» падчас палявых работ камбайнам прыціснула механізатара, піша мясцовая газета «Свабоднае слова».
Пацярпелага даставілі ў бальніцу. У мужчыны пашкоджаны ногі. Яго прааперавалі, пагрозы жыццю няма.