Аператыўнікі Савецкага РУУС Мінска затрымалі раней не судзімага 25-гадовага жыхара сталіцы, які пашкодзіў дах аўтамабіля, прыпаркаванага на стаянцы каля бізнес-цэнтра, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У той фатальны дзень падазраваны ў кампаніі калег адпачываў за горадам. Пасля вяртання ў сталіцу зайшоўся ў офіс, каб забраць асабістыя рэчы. Праходзячы міма чужога KIA Rio на паркоўцы, вырашыў прыкалоцца: залез на дах і пачаў танчыць. Здаволіўшыся і пашкодзіўшы чужое аўто, грамадзянін няспешна з'ехаў дадому.

Міліцыі малады чалавек пасля растлумачыў, што ён не злоўжывае алкаголем, але ў той вечар быў моцна п'яны і свае дзеянні не кантраляваў.

Ідзе следства. Аматару танцаў огуць інкрымінаваць артыкул «Хуліганства», які прадугледжвае пакаранне да трох гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0