Свята карэйскай культуры разгорнецца сёння ў Верхнім горадзе Менска, паведамляе БелТА.
Госці змогуць акунуцца ў так званую карэйскую хвалю, паслухаўшы творы сучаснага кірунку карэйскай папулярнай музыкі - К-Рор. Па ўсім свеце маладыя людзі імкнуцца завучваць песні і танцы сваіх карэйскіх куміраў - айдалаў.
Сёлета на фестывалі будзе нямала беларускіх танцавальных калектываў, якія пакажуць, што такое К-Рор, прадставіўшы самыя гарачыя музычныя навінкі і танцавальныя хіты.
Традыцыйную культуру Краіны ранішняй свежасці прадставіць творчы калектыў «Арыранг». Віртуознае валоданне нажамі, веерамі і барабанамі, рытуальныя танцы, традыцыйныя карэйскія касцюмы ханбок (дарэчы, можна будзе нават прымерыць) - усё гэта чакае гледачоў свята ў Верхнім горадзе.
Далучыцца да карэйскай культуры можна будзе і праз урокі каліграфіі, традыцыйныя гульні, інфармацыйны стэнд аб Рэспубліцы Карэя, сэлфі ў тэматычнай фотозоне з выявамі айдалаў.
Можна нават паспрабаваць самастойна зрабіць традыцыйную карэйскую маску, пазнаёміцца з навінкамі карэйскага аўтапрама.
Для самых маленькіх гасцей фестывалю будзе працаваць спецыяльны стэнд з аквагрымам.
І, вядома, абавязковай складнікам стане дэгустацыя страў карэйскай кухні: вострай квашеной капусты кімчы, локшыны з ялавічынай і гароднінай чапчхэ, ролаў кімбап.
Свята пройдзе ад 13.00 да 17.00, уваход вольны.





