Унікальнае фота, якое злавіла момант, калі магутная маланка б'е ў вяршыню вулкана, удалося зрабіць фатографу з Гватэмалы Серхіа Монтафару. Ён зняў момант, калі электрычны разрад ударыў у дзве антэны сувязі, устаноўленыя на самай вяршыні вулкана Агуа (вышыня 3761 метр) у Гватэмале, піша ТАСС.

Каментуючы гэтую фатаграфію, эксперты NASA адзначылі, што ў аблоках пры перамяшчэнні паветраных мас з ніжніх слаёў у верхнія адбываецца ўзаемадзеянне тых слаёў, дзе часцінкі вады ператварыліся ў сняжынкі, з тымі, дзе яны сталі дробнымі ільдзінкамі. Пры гэтым адбываецца павольны працэс назапашвання электрычных зарадаў у верхняй і ніжняй частках воблака і ў выніку з-за рознасці электрычных патэнцыялаў узнікае магутны разрад — маланка. Гэты электрычны разрад распаўсюджваецца зігзагам, імгненна награваючы невялікія ўчасткі паветра да тэмпературы, што ўтрая перавышае тэмпературу на Сонцы. Ударная хваля, якая ўзнікла ў выніку разраду, распаўсюджваецца спачатку са звышгукавой хуткасцю, а затым запавольваецца і ў гэты момант раздаецца выбух грому.

У сярэднім, паводле ацэнак NASA, ва ўсім свеце штохвілінна ўзнікае каля 6 тысяч магутных маланак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру