Партыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» перамагла на пазачарговых выбарах у Вярхоўную раду, набраўшы 43,16% галасоў. Пра гэта паведаміла кіраўніца ЦВК Украіны Таццяна Сліпачук, падводзячы афіцыйныя вынікі парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 21 ліпеня, піша ТАСС.

У парламент, згодна з вынікамі падліку ўсіх галасоў выбаршчыкаў, прайшлі яшчэ чатыры партыі. «Апазіцыйная платформа - За жыццё» атрымала падтрымку 13,05% галасоў, «Бацькаўшчына» былога прэм'ера Юліі Цімашэнка - 8,18%, «Еўрапейская салідарнасць» экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі - 8,10% і «Голас» музыканта Святаслава Вакарчука - 5,82%.

Партыю «Слуга народа» падтрымалі 6,3 млн чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру