Мерапрыемствы па пошуку выбуховых прыладаў на мінскім чыгуначным вакзале і двух авіярэйсах з аэрапорта Мінск—2 скончаныя, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Невядомы паведаміў, што ў Мінску замініраваны вакзал і два самалёты

Праваахоўнікі на працягу некалькіх гадзін старанна абследавалі аб'екты, названыя ў лісце, які невядомы даслаў сёння ў Магілёўскае аддзяленне БЧ па электроннай пошце. Выбуховых прыладаў не выяўлена.

Фота: Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт.

Цяпер вядзецца пошук адпраўніка паведамлення аб «мінаванні». «Падобныя «пасланні» вельмі дорага абыходзяцца дзяржаве, таму пакаранне лжэмінёра прадугледжана вельмі нежартоўнае. Аж да сямі гадоў пазбаўлення волі», — адзначаецца ў паведамленні.

Следчы камітэт па факце заведама лжывага паведамлення пра небяспеку распачаў крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?