ЗША хочуць разьмясьціць у Азіі ракеты наземнага базіраваньня з далёкасьцю палёту ад 500 да 5500 км, якія раней было забаронена разгортваць у адпаведнасьці з Дагаворам аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД). Пра гэта заявіў новы міністар абароны Марк Эспэр, які цяпер знаходзіцца ў Аўстраліі, піша радыё «Свабода».

​У час размовы з журналістамі Эспэр заявіў пра важнасьць разьмяшчэньня такіх ракет у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. ЗША раней не маглі вырабляць і разгортваць гэтае ўзбраеньне згодна з умовамі ДРСМД, аднак у пятніцу Вашынгтон выйшаў з пагадненьня, патлумачыўшы такі крок шматлікімі парушэньнямі дагавора з боку Расеі.

«Прыйшоў час вызваліцца ад пагадненьня і атрымаць магчымасьць перасьледваць уласныя інтарэсы, і нашы саюзнікі па NATO падзяляюць гэты пункт гледжаньня», — заявіў Эспэр.

Ён адмовіўся раскрываць падрабязнасьці і паведамляць, дзе або калі могуць быць разгорнутыя ракеты, аднак кіраўнік Пэнтагона выказаў надзею, што разьмяшчэньне пачнецца на працягу бліжэйшых месяцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру