У суботу, 3 жніўня, у 17:10 да ратавальнікаў звярнулася па дапамогу жанчына. Яна паведаміла, што ў лесе, непадалёк ад вёскі Лосінцы Драгічынскага раёна, знікла яе сястра з трыма дзецьмі, паведамляе МНС.

32-гадовая жыхарка Мінска разам з дочкамі 13 і 11 гадоў і 4-гадовым сынам, са слоў сваякоў, з'ехала на машыне ў лес па ягады каля 11 гадзін гэтага ж дня, тэлефоннай сувязі з ёй не было.

У пошуках задзейнічалі сілы МНС, РАУС, лясгаса і мясцовых жыхароў. Сям'ю шукалі 24 чалавекі са спецыяльнай тэхнікай.

Зніклую жанчыну разам з дзецьмі знайшлі ў 18:04. Яна выйшла з лесу на гук сігнальнай прылады. Стан і мамы, і дзяцей быў здавальняючым, у шпіталізацыі ніхто не меў патрэбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0