31 ліпеня сядзельны цягач з тэнтаваным паўпрычэпам перакуліўся на вуліцы Люднікава ў Віцебску непадалёк ад будынка следчага ізалятара, паведамляе «Медыя-Палессе».

Фура везла паддоны з пасёлка Віцьба ў бок Мінска, за стырном аўтамабіля знаходзіўся 30-гадовы жыхар Пінска.

Праехаўшы вуліцу Гагарына, фура павінна была ўвайсці ў даволі круты паварот налева. Але і цягач разам прычэпам ўпалі на бок.

Ніхто не пацярпеў. Пажарныя стварылі вакол аўтамабіля пенную падушку, каб прадухіліць магчымае ўзгаранне. Затым аўтамабіль паставілі на колы.

Фота news.vitebsk.cc.

4 жніўня пінскі кіроўца звярнуўся да віцяблян у гарадской групе Укантакце «Гэта Віцебск, дзетка!» і распавёў, што адбылося:

«Прывітанне, Віцебск! Хачу сказаць вялікі чалавечы дзякуй усім добрым людзям, якія вельмі дапамаглі мне тры дні таму. Я кіроўца той самай фуры, якая ўпала каля Смаленскага рынку. Прычына перакульвання ўжо вядомая — парушэнне цэласнасці апорнай канструкцыі прычэпа, з прычыны чаго прычэп страціў сваю механічную трываласць. Проста кажучы — прычэп аджыў сваё. Плюс адзін нерабочы амартызатар на левым баку, што таксама грае немалаважную ролю ва ўстойлівасці прычэпа. Што з ім рабілі, я не ведаю, бо сам працую ў гэтай фірме толькі другі тыдзень. Да гэтага аб'ездзіў нямала краін ад Іспаніі на Захадзе да Грузіі на Усходзе з 2013 года, і ніколі нічога такога не было».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру