3 жніўня на вуліцы Карла Маркса ў Гродне проста на дарозе пабіліся два мужчыны: кіроўца і пасажыр аўтамабіля таксі. Як распавёў «АўтоГродна» відавочца бойкі, сітуацыя была зусім нечаканай. 

«Таксі пачало рух на зялёны, а затым рэзка спынілася. Адначасова адкрыліся дзверы кіроўцы і задняя пасажырская, і мужчыны счапіліся ў бойцы ўжо на праезнай частцы, — распавядае «АўтоГродна» відавочца Кірыл. — Ад'язджаючы, я паглядзеў на ўдзельнікаў бойкі ў люстэрка задняга віду. Яны астылі і перасталі біцца. Дарэчы, у салоне знаходзілася дзяўчына, яна была вельмі абураная».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру