Следчы камітэт пісьмова адказаў маці Міхаіла Рыштоўскага, якога камісавалі з войска з 4 стадыяй анкалогіі страўніка, што падставаў для праверкі з нагоды смерці сына няма, паведамляе «Радыё Свабода».

Маці Міхаіла Вольга Куневіч падазрае, што падчас прызыву сына былі падмененыя мэдыцынскія дакументы, што дазволіла ўзяць яго ў войска з кепскім станам здароўя. Яна напісала заяву ў міліцыю з просьбай разабрацца ў гэтай справе.

Чытайце таксама: 26-гадовы салдат з Гродзеншчыны памёр ад раку, які развіўся ў арміі. Выявілі яго толькі на чацвёртай стадыі. Хто вінаваты?

Адказ жанчыне прыйшоў з Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэту. Паводле яго, падставаў для правядзення праверкі няма, бо падчас ранейшых праверак было «дакладна выяўлена, што захворванне было атрымана ў перыяд вайсковай службы».

«Яшчэ ў аўторак міліцыя адказала на маё пытанне, ці нешта змянілася ў справе, маўляў, толькі ў пятніцу напісалі заяву, а сёння толькі аўторак, толькі пачатак. А ўжо ў суботу прыйшоў адказ. Як такое можа быць? Як яны маглі правесці праверку менш, чым за тыдзень?», — разважае сястра памерлага хлопца Марыя.

Праўда, калі яна пазваніла ў міліцыю, яе запэўнілі вусна, што праверка праводзіцца будзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру