Кур'ёзнае ДТЗ адбылося вечарам 4 жніўня на вуліцы Савецкай у Століне. Віноўнік аварыі — бусел, паведамляе МУС.

Птушка, шпацыруючы па зялёнай зоне ўздоўж праезнай часткі дарогі, вырашыла паляцець далей. Аднак у момант ўзлёту міма праязджаў аўтамабіль «Прыёра».

Траекторыі птушкі і машыны перасекліся, пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Нязначныя механічныя пашкоджанні атрымаў толькі аўтамабіль (разбітая фара), а вось бусел не толькі не пацярпеў, але і дачакаўся прыбыцця экіпажа ДАІ.

Як сумленны віноўнік аварыі, ён заставаўся на месцы здарэння. Шпацыруючы непадалёк па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, ён пільна назіраў за працэсам афармлення ДТЗ. І як толькі інспектары скончылі з фармальнасцямі, бусел пакінуў месца здарэння і зляцеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0