Крымінальныя справы ў дачыненні адвакаткі бюро Веры Арэшкі спыненыя.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут, спасылаючыся на інфармацыю Генпракуратуры.

Веру Арэшку вінавацілі ў разгалошванні матэрыялаў крымінальнай справы. А пры ператрусе яшчэ і знайшлі стары пісталет.

Справа ў тым, што адвакатка абараняла галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача. Ён правёў у СІЗА больш за 50 месяцаў, але яго так і не здолелі пасадзіць. Галавача ў выніку прызналі невінаватым.

Адметна, што справу Арэшкі вёў той самы следчы, што і справу Галавача. А на вобшук да яе прыйшлі тыя ж аператыўнікі.

На адвакатку двойчы апраўданага інжынера МЗКЦ завялі справу. А пры ператрусе яшчэ і знайшлі пісталет

Адвакатка, якую абвінавацілі ў захоўванні зброі, трапіла ў бальніцу

Галоўнага інжынера МЗКЦ, якога трымалі пад следствам больш за чатыры гады, зноў апраўдалі — і нарэшце вызвалілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0