Федэрацыя кікбоксінга Расіі паведаміла, што падчас шторму ў адной з бухт Севастопаля вечарам 4 жніўня загінулі дзве спартсменкі — гэта чэмпіёнка свету па кікбоксінгу Фаціма Жагупава і віцэ-чэмпіёнка свету Эліна Гісмеева. Пра трагічны выпадак піша sports.ru.

Па словах відавочцаў, адна з дзяўчат скокнула з каменнага пірса ў хвалю і стукнулася. Другая скокнула, каб выратаваць яе.

На месца трагедыі прыбылі ратавальнікі, якім удалося выцягнуць з вады цела адной з дзяўчат. Прыкмет жыцця яна ўжо не падавала. Другую спартсменку адразу выявіць не ўдалося, яе знайшлі на наступную раніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0