У Мінскім заапарку нарадзіліся двайняты зубранят. Маленькія самцы адчуваюць сябе добра.

У ноч на 21 ліпеня зубр па мянушцы Мулатка нарадзіла пару самцоў. Зубраняты часова пражываюць у вальеры высакароднага аленя, насупраць кантактнай пляцоўкі. Нараджэнне адразу двух зубранят — з'ява вельмі рэдкая.

Мулатка ўжо ў трэці раз стала маці, але ўпершыню нарадзіла двайнят. Позні тэрмін цяжарнасці прыйшоўся на гарачую пару, таму самцы было цяжка.

Як гэта часта бывае з блізнятамі, адно зубраня было мацнейшым, адразу ж стала на ногі, яго здароўе не выклікала сумневаў. Другое было слабейшым, яму надалі асаблівую ўвагу, штучна падкормлівалі, засцерагалі і назіралі за яго станам. На шчасце, даволі хутка жывёла пачала даганяць у росце свайго старэйшага брата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0