Сёння стала вядома, што абаронца апраўданага Андрэя Галавача больш не з'яўляецца фігуранткай крымінальных спраў. Аказваецца, знойдзены пісталет Walter modе і патроны належалі памерламу мужу адвакаткі, а ў «выдаванні звестак дазнання» не было складу злачынства, піша Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

— У дачыненні да адваката адвакацкага бюро «Прынцэпскансалт» была спыненая крымінальная справа па ч.1 арт. 407 КК (Выдаванне звестак дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння) праз малазначнасць дзеі. Яе дзеянні не маглі прычыніць грамадска-небяспечных наступстваў, а ў зробленай дзеі не было складу злачынства, — пракаментавалі Tut.by у Генеральнай пракуратуры.

Аказваецца 9 ліпеня па рашэнні генпракурора Аляксандра Канюка ведамства прыняло крымінальныя справы ў дачыненні да адваката — раней іх расследаваў СК. Генеральная пракуратура пасля праверкі справы спыніла.

— Што тычыцца знойдзеных зброі і патронаў, і завядзення крымінальнай справы па ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), рашэнне было прынята заўчасна, — адзначылі ў Генпракуратуры. — Пісталет і патроны належалі памерламу мужу адваката, таму зараз матэрыял для арганізацыі дадатковай праверкі накіраваны ў Галоўнае следчае ўпраўленне СК.

Чытайце таксама: Раптоўна рассыпаліся крымінальныя справы супраць адвакаткі двойчы апраўданага інжынера МЗКЦ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?