Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамляе БелТА.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы павінны не пазней за 8 кастрычніка 2019 года правесці вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі павінны забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0