Фура гарэла на трасе М1 у Талачынскім раёне, перад гэтым у яе выбухнула кола, паведамляе віцебская міліцыя.

Інцыдэнт здарыўся сёння каля 13.40. Падчас руху ў аўтацягніка лопнула кола і ад трэння машына загарэлася. Кіроўца паспеў пакінуць кабіну фуры. Пацярпелых няма.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, але агонь паспеў моцна пашкодзіць кабіну аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0