Аддзел рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» займаецца продажам рэкламы самых розных медыйных фарматаў і развіццём новых формаў манетызацыі. 

Нам патрэбны чалавек, гатовы сустракацца, размаўляць і дамаўляцца з вялікімі кліентамі.

Якасці і ўменні, неабходныя для паспяховай працы:

  • камунікабельнасць,
  • ініцыятыўнасць,
  • уменне знаходзіць кампрамісы.

Мы гарантуем: высокі заробак (аклад + працэнт), месца ў офісе ў цэнтры Мінска ля метро, магчымасць самарэалізацыі, падтрымку і дапамогу ў адаптацыі і нарошчванні кліенцкай базы, сяброўскі калектыў.

Нам важна, каб новы чалавек, які прыйдзе ў нашу каманду, падзяляў каштоўнасці «Нашай Нівы» і ўяўляў, што нас вылучае на беларускім медыярынку. Таму перш чым адправіць рэзюмэ — зірніце наш медыя-кіт. Унутры вы адшукаеце ўсё самае неабходнае, што трэба ведаць пра нашы прадукты, аўдыторыю і рэкламныя кейсы.

Дасылайце ваша рэзюмэ са звесткамі пра адукацыю, ранейшы працоўны досвед, навыкі і ўменні на [email protected] з пазнакай «Менеджар спецпраектаў». Выдатна, калі вы напішаце некалькі радкоў, чаму вы хочаце працаваць у НН, якая ў вас матывацыя. Таксама пакіньце спасылку на ваш профіль у сацсетцы, якой вы карыстаецеся найбольш актыўна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру