У Кракаве супрацоўнікі паліцыі затрымалі 20 грамадзян Расіі, у асноўным з Чачні, за ўдзел у бойцы з мясцовымі футбольнымі фанатамі, паведамляе RMF24.

Інцыдэнт адбыўся каля аднаго з гандлёвых цэнтраў горада. Пабіліся паміж сабой грамадзяне Расіі, у асноўным чэчэнцы, і фанаты футбольнага клуба Краковія.

Сярод затрыманых паліцыяй таксама было некалькі грамадзян Польшчы.

У затрыманых канфіскавалі зброю і наркотыкі.

Прычынай бойкі стала высвятленне адносін наконт нелегальнага гандлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0