Расспажыўнагляд па Краснаярскім краі РФ арганізаваў маніторынг якасці атмасфернага паветра ў Ачынску пасля пажару і выбухаў на складзе боепрыпасаў у Ачынскім раёне, паведамляе РІА Навіны.

У панядзелак на складзе артылерыйскіх боепрыпасаў у вайсковай часці, раскватараванай за 5 кіламетраў ад пасёлка Каменка Ачынскага раёна, адбыўся пажар і выбухі. Эвакуяваныя амаль чатыры тысячы жыхароў бліжэйшых вёсак.

«Перавышэнняў гігіенічных нарматываў па змесце: аксіду вугляроду, дыяксіду азоту, дыяксіду серы, хлору, серавадароду, узважаных рэчываў, пароў ртуці, пароў свінцу ў атмасферным паветры не зарэгістравана. Радыяцыйны гама-фон адпавядае натуральным паказнікам», - гаворыцца ў паведамленні мясцовых уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0