Адбылося ўсё 5 жніўня на паркоўцы пад вокнамі жылых дамоў па вулцы Ясеніна.
Па словах мясцовых жыхароў, каля 17:40 у двары пачуўся гучны ўскрык. Нібыта мужчына выходзіў з машыны, калі на яго накінуўся невядомы з нажом. Скончылася ўсё трагічна: ахвяра засталася на зямлі ў лужыне крыві, нападнік паспрабаваў збегчы.
Пазней стала вядома, што нападніка затрымалі. Ён аказаўся сабутэльнікам забітага, кажуць жыхары мікрараёна.
Пазней Следчы камітэт паведаміў, што нападніку было 32 гады, ахвяры — 42. Падазраваны ў забойстве сапраўды быў п'яны. У якасці зброі выкарыстаў выкідны нож.
Цяпер заведзеная справа за забойства з асаблівай жорсткасцю. Нападніку пагражае ад 8 гадоў да пажыццёвага зняволення ці нават смяротнага пакарання.