NATO

NATO

Далучэнне Крыма да Расіі - гэта наступства «суперніцтва вялікіх дзяржаў», заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг падчас выступу ва Універсітэце Вікторыя ў Велінгтоне (Новая Зеландыя).

Паводле Столтэнберга, НАТА і саюзнікі альянсу сутыкаюцца сёння з трыма галоўнымі выклікамі.

«Першы — узрослае суперніцтва паміж вялікімі дзяржавамі… Мы бачым яго наступствы ад незаконнай анексіі Крыма да Паўночнай Карэі, ад Сірыі да Паўднёва-Кітайскага мора», — заявіў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, «узрослае суперніцтва вялікіх дзяржаў, больш напорыстая Расія аказваюць ціск на заснаваны на правілах светапарадак».

Двума іншымі выклікамі генеральны сакратар НАТА назваў тэрарызм і праблемы кібербяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0