Днямі дзяржынскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары. Устрывожаны дзіцячы голас паведаміў, што побач з горадам гарыць поле пшаніцы, піша УУС Мінаблвыканкама. 

Пажар удалося патушыць за некалькі хвілін. У хуткім часе ўдалося знайсці і падпальшчыкаў, мясцовых дзяцей 10-13 гадоў. Аглядаючы месца здарэння, праваахоўнікі выявілі непадалёк абкуродымленую дзіцячую байку, а затым і яе гаспадара, што хаваўся ў кустах.

Некалькімі гадзінамі раней, тры хлопчыкі і тры дзяўчынкі 10-13 гадоў, якія жывуць на ўскраіне горада, выправіліся ў імправізаваны паход. З сабой узялі трохі ежы, цыгарэты, запалкі і запальнічку. Каля пшанічнага поля вырашылі перакусіць і пакурыць. Каб не заўважылі дарослыя, адышлі ад дарогі ўглыб.

Паеўшы, пачалі дурэць: дзеля забавы падпальвалі траву і каласы. Агонь падхапіў моцны вецер. Хлопчыкі спрабавалі тушыць агонь падручнымі сродкамі — заплечнікам, байкай і рэшткамі вады з бутэлькі.

Байка, якой дзеці спрабавалі затушыць агонь. Фота: УУС Мінаблвыканкама

Байка, якой дзеці спрабавалі затушыць агонь. Фота: УУС Мінаблвыканкама

Убачыўшы, што не спраўляюцца, дзеці патэлефанавалі «112» і разбегліся…

Шкоду ад спаленага 0,3 га пшаніцы ААТ «Крутагор'е-Петкавічы» ацаніла ў 6500 рублёў, яе прыйдзецца кампенсаваць бацькам тых дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0